Абідавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абідавічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялец-Халапееўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палянінавіцкага сельсавета[2]. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Ісканская Кашалёўка[3], 16 лютага 1983 года — вёска Плоскае[4], 27 чэрвеня 2007 года — вёска Доркі[5], 27 верасня 2013 года — вёскі Заброддзе, Ліпавіца, Малыя Боркі[6][7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2039 чалавек[8], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1376 чалавек[10].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads