Абілін (Канзас)
горад у штаце Канзас, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абілін (англ.: Abilene) — горад у ЗША, на ўсходзе цэнтральнай часткі штата Канзас, адміністрацыйны цэнтр акругі Дзікінсан, на рацэ Смоўкі-Хіл. 6,5 тыс. жыхароў (2000). Плошча горада — 10,7 кв. км.
Заснаваны ў 1858 годзе, статус горада з 1869; стаў першым паўночным вузлом чыгункі «Юніён Пасіфік», горад хутка вырас як жывёлагадоўчы цэнтр.
Горад працягвае заставацца буйным транспартным вузлом. У Абіліне разводзяць ганчакоў; праводзяцца сабачыя забегі. Развіты турызм. Сярод славутасцяў — адноўленая старажытная частка горада — музей пад адкрытым небам; дом, дзе правёў дзяцінства Д. Эйзенхаўэр, прэзідэнцкая бібліятэка, магіла прэзідэнта.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads