Авамба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ава́мба (саманазва Aawambo, літаральна «чалавек») — народ банту ў паўнёва-заходняй Афрыцы. Насяляюць поўдзень Анголы і поўнач Намібіі. Агульная колькасць (2016 г.) - 2208 тыс. чал.[1][2]
Remove ads
Паходжанне
Авамба — нашчадкі старажытных банту, якія з'явіліся на паўночным захадзе Афрыкі ў выніку міграцыі з Цэнтральнай Афрыкі ўздоўж Атлантычнага акіяна, а таксама групы банту (ндонга), што перасялілася на тэрыторыю сучаснай Намібіі з басейна ракі Замбезі. Авамба ніколі не складалі адзіную палітычную супольнасць, аднак вылучаліся суседнімі народамі. У XIX ст. пад уплывам еўрапейцаў вобласць, населеная авамба, атрымала назву Авамбаленд.
Remove ads
Плямёны авамба
Авамба падзяляюцца на 12 этна-тэрытарыяльных супольнасцей, кожная з якіх размаўляе на асобным дыялекце мовы ашывамба (дыялект ндонга часцяком разглядаецца як асобная мова) і мае адзінае паходжанне, а таму можа класіфікавацца як племя.
Спіс племянных супольнасцей авамба:
Remove ads
Культура
Галоўнымі заняткамі авамба здаўна з'яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Асноўная сельскагаспадарчая культура — проса. Трымаюць кароў, коз, радзей свінняў. Збіральніцтва, паляванне, лоў рыбы і жаб маюць дадатковае значэнне. Распаўсюджаныя рамёствы — выраб зброі і керамікі. Жывёлагадоўля лічыцца мужчынскім заняткам, а земляробства, выраб керамікі і хатняга начыння — жаночым.
Асноўны від паселішча — сямейны крааль, які ўяўляе сабою некалькі невялікіх драўляных хацін, агароджаных плотам. Кожная хаціна мае сваю функцыю, выкарыстоўваецца або для сямейных збораў, або для адпачынку, або ў гаспадарчых мэтах. Некалькі крааляў будуюцца вакол адной крыніцы пітной вады. Існуе суседская ўзаемадапамога.
Першасная сацыяльная адзінка — малая нуклеарная сям'я, главою якой заўсёды з'яўляецца бацька. Ён — ўласнік усёй маёмасці, у тым ліку зямлі, але яна перадаецца па спадчыне па матчынай, а не бацькавай лініі. У выніку смерці мужчыны зямельная маёмасць пераходзіць да сваякоў па матчынай лініі. Каб заставіць яе ў спадчыну сваёй сям'і, жанатыя мужчыны часцяком прадаюць зямлю за ўмоўны кошт жонцы. Авамба не вітаюць раннія шлюбы. Узрост жаніха і нявесты часцей за ўсё перавышае дваццаць гадоў. Шлюбу папярэднічае выкуп свойскай жывёлай, што перадаецца жаніхом сям'і нявесты. Замест выкупу магчыма адпрацоўка. Разводы забаронены, што стымулюе пазашлюбныя адносіны, у тым ліку гомасексуальныя. Сем'і аб'ядноўваюцца ў роды па жаночай лініі. Роды складаюць племянны саюз на чале рады старэйшын і правадыра.
Авамба маюць надзвычай багаты фальклор — песні, казкі, жарты, гістарычныя і міфалагічныя паданні. Плямёны арганізуюць супольныя святы, падчас якіх адбываюцца рытуальныя танцы і сумеснае распіванне піва.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads