Дхімба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дхімба
Remove ads

Дхі́мба, або зе́мба (саманазвы Ovadhimba, Ovazemba) — афрыканскі народ на памежжы Намібіі і Анголы. Агульная колькасць (2022 г.) — 41 200 чалавек.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

У даўнія часы дхімба ўваходзілі ў адзіную супольнасць з хімба і герэра. Самі дхімба лічаць сябе старажытнымі насельнікамі занятых імі тэрыторый.

Асноўныя традыцыйныя заняткі — пастаральная жывёлагадоўля і ручное земляробства. Трымаюць кароў, коз, радзей авечак. Вырошчваюць проса, кукурузу, гародніну. Звычайная ежа — кукурузная каша з малаком. Ялавічыну амаль не ўжываюць, паколькі берагуць кароў як сваё асноўнае багацце.

Традыцыйны тып паселішча — сядзіба ангранда, у якой жыве буйная пашыраная сям'я або род. Яна складаецца з загона для свойскай жывёлы ў цэнтры, вакол яго ўзводзяць невялікія хаціны з галля і скур, а за імі — тын. Каля хаціны родавага старасты распальваюць свяшчэннае вогнішча акарува.

Дхімба вядуць адлік сваяцтва па лініі як бацькі, так і маці. Сыны пасля жаніцьбы часцей застаюцца ў родзе бацькі, пасуць яго статкі, але не атрымоўваюць іх у спадчыну. Затое, яны могуць разлічваць на спадчыну ад братоў маці. Распаўсюджаны раннія жаночыя шлюбы, хаця да паўналецця маладыя жонкі застаюцца з бацькамі. Паміж родамі захоўваюцца палітычныя і ваенныя саюзы, падмацаваныя супольнымі шлюбамі і сваяцтвам. У 20122013 гг. дхімба арганізаваліся для пратэстаў супраць урада Намібіі, які не прызнае іх правоў на занятыя землі.

Традыцыйная рэлігія ўяўляе сабою культ продкаў. Многія вернікі спавядаюць хрысціянства.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads