Авіяносец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авіяносец — клас ваенных караблёў, асноўнай ударнай сілай якіх з’яўляецца палубная авіяцыя.

Авіяносцы маюць палётную палубу і іншыя сродкі забеспячэння ўзлёту і пасадкі самалётаў, а таксама ангары, тэхнічныя сродкі абслугоўвання і запраўкі авіятэхнікі, сродкі кіравання і забеспячэння палётаў.
Цяперашні стан
У цяперашні час авіяносцы з'яўляюцца найбуйнейшымі ваеннымі караблямі знаходзячыміся ў эксплуатацыі. Авіягрупа, якая базіруецца на борце, складаецца з некалькіх дзясяткаў самалётаў, у лік якіх могуць уваходзіць знішчальнікі, штурмавікі, самалёты-запраўшчыкі, самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання, супрацьлодкавыя самалёты, самалёты-разведчыкі і самалёты РЭБ. Разам з гэтым, авіяносец размяшчае таксама групай верталётаў, якія ўяўляюць сабой пошукава-выратавальныя, выведвальныя, супрацьлодкавыя і транспартныя машыны.
У цяперашні час толькі дзесяць дзяржаў маюць у складзе сваіх флатоў авіяносцы і яшчэ тры — патэнцыйна авіяносцы (фармальна — універсальныя дэсантныя караблі-верталётаносцы).
Гістарычна авіяносцы былі таксама ў складзе ВМС Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Аргенціны, Канады, Нідэрландаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads