Авіятарскэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авія́тарскэ[1] (укр.: Авіа́торське) — мікрараён на поўдні горада Дніпро, у 2004-2017 гг. - пасёлак гарадскога тыпу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Сёння гэтая тэрыторыя пазбаўлена статуса самастойнага населенага пункту і ўваходзіць у Дніпроўскі гарадскі савет.
Remove ads
Гісторыя
Населены пункт Авіятарскэ атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу 5 лютага 2004 г. і страціў яго ў 2017 г.
З 1970-х гг. паселішча ўяўляла сабой савецкі ваенны гарадок №45 (размоўны варыянт "Аэрадром" або "Аэрапорт"), дзе былі пастаўленыя на баявое дзяжурства самалёты МіГ-25, якія абаранялі найважнейшы эканамічны раён УССР — Прыдняпроўе, і першапачаткова падпарадкоўваўся Днепрапятроўску. У сярэдзіне 1990-х гг. ён быў перададзены цывільным уладам як пасёлак Авіятарскэ і падпарадкаваны Новаалэксандрыўскаму сельсавету Днепрапятроўскага раёна, што стварыла цяжкасці мясцоваму насельніцтву, у якога заставалася гарадская прапіска Днепрапятроўска. У снежні 2005 г. Новааляксандраўскі сельсавет прыняў рашэнне аб перадачы пасёлка Днепрапятроўску. Рашэннем ад 7 люты 2007 г. Днепрапятроўскі гарсавет даў згоду прыняць былы ваенны гарадок у свой склад. Але толькі 24 сакавіка 2009 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб перадачы Авіятарскага Днепрапятроўскаму гарсавету. 21 лістапада 2017 г. паселішча было ўключана ў тэрыторыю горада як звычайны мікрараён.
Remove ads
Аб'екты
- Міжнародны аэрапорт "Дніпро" ("Днепрапятроўск")
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads