Адальбера (герцаг Карынтыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адальбера (ням.: Adalbero; 980 — 29 лістапада 1039) — герцаг Карынтыі ў 1011—1035 гадах з дынастыі Эпенштэйнаў.
Remove ads
Біяграфія
Адальбера быў сынам Маркварта II Эпенштэйна, маркграфа Карантанскай маркі (сучасная федэральная зямля Штырыя), якая ўваходзіць у Карынтыйскае герцагства. Яму ўдаўся заваяваць давер імператара Генрыха II, і ў 1011 годзе імператар перадаў Адальбера прастол Карынтыі, адхіліўшы ад успадкоўвання юнага Конрада II.
Адальбера неаднаразова ўдзельнічаў у ваенных паходах імператара ў Італію і паспяхова змагаўся супраць прыхільнікаў Конрада Карынтыйскага. Аднак у 1024 годзе імператарам стаў Конрад II, стрыечны брат Конрада Карынтыйскага. Неўзабаве Адальбера падняў паўстанне, але быў разбіты і ў 1035 годзе зрынуты з прастола Карынтыі і Карантанскай маркі. Праз чатыры гады Адальбера памёр у выгнанні. Яго нашчадкі вярнулі сабе Карынтыйскае герцагства ў 1076 годзе.
Remove ads
Шлюб і дзеці
- Беатрыса Швабская (пам. 1025), дачка Германа II, герцага Швабіі, сястра жонкі імператара Конрада II :
- Маркварт III (пам. 1077), герцаг Карынтыі (c 1076)
- Вілібірга, замужам за Отакарам I, маркграфам Штырыі (1056—1074)
Папярэднік Конрад I |
герцаг Карынтыі 1011—1035 |
Пераемнік Конрад II |
Папярэднік Маркварт |
маркграф Карантанскай маркі 995?—1035 |
Пераемнік Арнольд |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads