Адамантыяс Караіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адамантыяс Караіс (грэч. Αδαμάντιος Κοραής; таксама Карай — фр.: Adamance Coray; 1748, Смірна — 1833, Парыж) — адзін з навуковых эліністаў-асветнікаў Новага часу.
Яго галоўная заслуга — ачышчэнне грэцкай мовы ад масы чужых прымесяў, што ўвайшлі ў гэту мову за часы палітычнага рабства Грэцыі. Караіс выдаў многіх старажытных класікаў (Элінская бібліятэка (Βιβλιοθήκη ελληνική) Страбона) з каштоўнымі філалагічнымі ўводзінамі, пісаў і асобныя артыкулы па грэцкай мове і літаратуры, не цураўся і палітычнага змагання за волю радзімы; яго брашура: «Пра сучаснае становішча адукацыі ў Грэцыі» — гарачая абарона яго бацькаўшчыны, якую Караіс лічыў законным спадчыннікам Старажытнай Грэцыі. Яна была перакладзена на рускую мову ў 1815 годзе расійскім дыпламатам грэцкага паходжання Аляксандрам Негры[5].
У год смерці Караіса выйшла яго аўтабіяграфія. У 1881 у Афінах быў надрукаваны I том твораў Караіса.
Remove ads
Зноскі
- Adamantios Korais // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Adamantios Korais // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118565346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Корай А., О нынешнем просвещении Греции / Пер. с фр. А. Негри. СПб., 1815
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads