Адам Іванавіч Магільніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Іванавіч Магільніцкі (17 кастрычніка 1930 г., г. Ліда, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 2011) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і рабочых.
Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў 1953 годзе быў накіраваны на камсамольскую працу.
У 31 год узначаліў партыйную арганізацыю Смаргонскага раёна, а ў 1962 г. абраны першым сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта КП Беларусі.
У 1971 г. прызначаны пракурорам Гродзенскай вобласці.
У 1973—1984 гг. — Пракурор Беларускай ССР.
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа.
Remove ads
Узнагароды
- два Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн «Знак Пашаны»
- пяць медалёў
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads