Адам Ганцье

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адам Ганцье
Remove ads

Адам Ганцье (англ.: Adam Gontier; нар. 25 мая 1978(1978-05-25)[1], Peterborough[d], Антарыа[2]) — канадскі музыкант, найбольш вядомы як першы вакаліст, рытм-гітарыст і асноўны аўтар песень гурта Three Days Grace, аднак у 2013 годзе пакінуў калектыў. З 2015 года выступае ў гурце Saint Asonia. 3 кастрычніка 2024 года афіцыйна вярнуўся як вакаліст у Three Days Grace.

Хуткія факты Адам Ганцье, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Маладосць

Ганцье нарадзіўся ў Пітэрбора, правінцыя Антарыё, у Канадзе 25 мая 1978 года. Дзяцінства правёў у горадзе Маркхэм, Антарыё, дзе пражываў разам з маці Патрыцыяй і бацькам Горданам. У 1995 годзе сям’я пераехала ў вобласць Норвуд, дзе Адам паступіў у мясцовую сярэднюю школу. Менавіта ў Норвудзе Ганцье пазнаёміўся са сваім будучым калегам Брэдам Уолстам.

Groundswell і Three Days Grace

З 1992 па 1995 Ганцье быў у складзе школьнага рок-гурта Groundswell. У 1997 годзе, разам з яго двума ўдзельнікамі (басістам Брэдам Уолстам і барабаншчыкам Нілам Сандэрсанам), Ганцье вырашае працягнуць музычную дзейнасць пад новай назвай — Three Days Grace[3]. Па словах Ганцье, у назве крыецца адказ на пытанне «што б вы зрабілі, калі б у вас было 3 дні на тое, каб змяніць усё?».

З 1997 па 2003 год Ганцье цалкам выконваў усе вакальныя і гітарныя партыі песень. Пасля выпуску аднайменнага дэбютнага альбома ў 2003 годзе да гурта далучыўся сола-гітарыст Бэры (Бары) Сток, каб Ганцье мог лепш сканцэнтравацца на вакале і рытм-партыях.

У 2006 годзе гурт выпусціў другі альбом, які атрымаў назву «One-X». Альбом быў добра прыняты крытыкамі, прынёс гурту вялікую вядомасць, а таксама істотна павялічыў колькасць слухачоў. У 2009 годзе гурт выпусціў трэці альбом — «Life Starts Now», які таксама апынуўся вельмі паспяховым і ўмацаваў пазіцыі гурта на сучаснай альтэрнатыўнай сцэне.

У 2012 годзе гурт выпусціў чацвёрты альбом — «Transit Of Venus». Незадоўга да пачатку тура ў яго падтрымку Ганцье прыняў рашэнне пакінуць Three Days Grace, першапачаткова спаслаўшыся на «праблемы са здароўем, якія не пагражаюць жыццю». Аднак пазней прычынай сыходу ён назваў творчыя рознагалоссі, а таксама незадаволенасць альбомам 2012 года і нежаданне граць песні з яго. На месца саліста ў гурт быў запрошаны брат басіста гурта — Мэт Уолст, які таксама з’яўляецца вакалістам My Darkest Days.

3 кастрычніка 2024 года, праз 12 гадоў, Адам вярнуўся ў гурт, і Мэт Уолст па-ранейшаму застаецца вакалістам.

Remove ads

Saint Asonia

Праз некаторы час пасля сыходу з Three Days Grace Адам на сваёй старонцы ў Facebook паабяцаў, што ён не назаўжды пакідае сцэну і пачне сольную дзейнасць. Цытата: «Хутка я ствару новыя песні і магу сказаць шчыра: яны — лепшае, што я калі-небудзь ствараў. Я так хачу, каб вы іх пачулі! Я блізкі да таго, каб даць вам зрабіць гэта. Сачыце за маёй новай музыкай. Яна сапраўдная. Сумленная. Ня фальшыўка. Ад усёй душы. У якой, дарэчы, я захоўваю ўсіх вас. Дзякуй вам вялікі за тую любоў, падтрымку і дабрыню, якую вы аказваеце мне ўвесь гэты час! Адам.»

Праз 2,5 года выйшаў першы сінгл Saint Asonia «Better Place», а 29 чэрвеня 2015 адбыўся рэліз другога сінгла пад назвай «Blow Me Wide Open». Дэбютны канцэрт гурта адбыўся 16 мая 2015 года на фестывалі Rock on the Range, дзе ён выступіў ў якасці спецыяльнага госця. Разам з першым сінглам былі выкананы такія песні, як «Fairy Tale», «Dying Slowly», «Let Me Live My Life», а таксама каверы на Three Days Grace «I Hate Everything About You» і "Staind «Mudshovel». Па перадзаказам 26 ліпеня 2015 года ў Еўропе быў даступны сінгл «Fairy Tale», а 29 ліпеня 2015 года стаў даступны трэк «Trying To Catch Up With the World». Альбом выйшаў 31 ліпеня 2015 года, прадзюсарам сталі Johnny K і лэйбл «RCA Records».

Узнагароды

Ганцье выйграў дзве IMT поп-узнагароды, а таксама «Рок Сінгл года».

Майкл Бэл уручыў яму ўзнагароду «Big Time», на «Wire Awards» 2012. Узнагарода была выйграная субратам Роні Хокінс, які, у сваю чаргу перадаў узнагароду Ганцье.

Асабістае жыццё

У маі 2004 года Адам ажаніўся са сваёй школьнай сяброўкай Наомі Бруэр. Разам з каханай Ганцье запісаў некалькі песень, уключаючы такія кампазіцыі як «Try To Catch Up With The World» і «Lost Your Shot».

Стрыечны брат Адама, Кейл Ганцье, з’яўляецца басістам канадскага гурта Art of Dying.

У 2005 годзе спявак прайшоў рэабілітацыю ў цэнтры па праблемах наркаманіі і псіхічнага здароўя у Таронта, дзе былі напісаныя многія песні для One-X, у тым ліку «Never Too Late», якая была запісаная сумесна з Наомі. У кліпе на гэтую песню зняліся абодва браты Ганцье і жонка Адама. Акрамя таго, у цэнтры Ганцье напісаў такія хіты як «Pain», «Animal I Have Become», «Over and Over» і «Gone Forever». Пасля лячэння ў яго атрымалася перамагчы наркатычную залежнасць, а ў 2007 годзе на экраны выйшаў дакументальны фільм пра барацьбу Адама Ганцье з нарказалежнасцю. У 2013 стала вядома, што Адам і Наомі развяліся. У 2014 Адам распавёў пра яго заручыны з Джыні Мары, вяселле адбылося 7 сакавіка 2015 года. Прыблізна ў жніўні 2017 года ў Адама нарадзіўся сын Ашэр Уэйд Ганцье, а ў красавіку 2021 года з’явілася на свет дачка Адама і Джыні — Эверэт Адэлін Ганцье.

Remove ads

Сольная кар’ера

Да Адама далучыўся спявак і кампазітар Марцін Секстан па дарозе падчас яго тура «Fall Like Rain» у 2012 годзе, забяспечваючы падтрымку ў якасці сольнага выканаўцы. Ён таксама далучыўся да Citizen Cope на некалькіх шоў як сольны выканаўца.

Ганцье працягваў даваць канцэрты ў якасці сольнага выканаўцы. Некалькі песень было выпушчана, але не ў якасці сінглаў, такія, як «It’s All in Your Hands», «Take Me With You», «Too Drunk to Drive», (напісана з Casey Marshall), «Until the End», «No Regrets», «A Beast in Me (Over and Over It Turns on Me)», і «We Will Never Forget». Да гэтага Ганцье выступаў з сольнымі песнямі «I Will Stay», «Try to Catch Up With the World» і «Lost Your Shot» у 2011 і 2012 гадах.

У студзені 2013 года ў інтэрв’ю Loudwire Ганцье заявіў, што працуе над сольным альбомам, і выказаў надзею на яго выпуск у найбліжэйшай будучыні (у канцы 2013 — пачатку 2014 года).

У пачатку сакавіка 2013 года Ганцье публічна абвясціў пра пачатак свайго тура «Adam Gontier Solo Live Tour». Гурт складаецца з даўніх сяброў дзяцінства Ганцье з Томасам RC Гарднерам на бас-гітары, Rich Beddoe на барабанах і перкусіі і дзядзькам Ганцье, Томам Дафі, былым яго настаўнікам на працягу ўсяго жыцця, на сола-гітары.

Адам і яго гурт выканалі свой першы канцэрт 17 красавіка 2013 у Аклахома-Сіці ў рамках «Ink Life Tour».

11 мая 2013 года Ганцье выпусціў афіцыйную акустычную версію і відэа на песню «Give Me a Reason» з альбома «Transit Of Venus», якая нібыта будзе яго апошняй сольнай працай на пасадзе вакаліста Three Days Grace. У 2014 Адам падпісаў кантракт са «Sludge Factory Records».

У маі 2015 стала вядома, што Адам Ганцье сабраў новы гурт пад назвай Saint Asonia, у якую, акрамя самога Адама, увайшлі: Рыч Беда (Rich Beddoe) з Finger Eleven, Коры Лаверы (Лаўэры) (Corey Lowery) з Eye Empire і Майк Мушок (М’юшак) (Mike Mushok) з Staind. 15 мая адбыўся рэліз дэбютнага сінгла пад назвай «Better Place». 16 мая Saint Asonia выступіла на фестывалі «Rock On The Range» як спецыяльны госць.

Першы альбом гурта выйшаў 31 ліпеня 2015 года, разам з кліпам на сінгл «Better place».

Дыскаграфія

  • 1995: Wave of Popular Feeling (пад назвай Groundswell)
  • 2003: Three Days Grace
  • 2006: One-X
  • 2009: Life Starts Now
  • 2012: Transit of Venus

з Saint Asonia

  • 2015: Saint Asonia
  • 2019: Flawed Design
  • 2022: Introvert
  • 2022: Extrovert
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads