Адам Дзмітрыевіч Кавалька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адам Дзмітрыевіч Кавалька (нар. 26 ліпеня 1958, в. Гарадная, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў-землеўпарадчыкаў па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белдзіпразем». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам, старшым тэхнікам-землеўпарадчыкам, інжынерам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванні «Белдзіпразем»; вядучым землеўпарадчыкам, галоўным інжынерам па землеўпарадкаванні Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб'яднання Гродзенскай вобласці; загадчыкам аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама; старшынёй Астравецкага райвыканкама.

З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Мае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Ганаровым дыпломам Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху».

15 жніўня 2018 года рашэннем № 31 Астравецкага раённага Савета дэпутатаў было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Астравецкага раёна»[1].

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads