Адам Каменскі-Длужык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ада́м Каме́нскі-Длу́жык (? — пасля 1672) — пісьменнік-мемуарыст.

Хуткія факты Адам Каменскі-Длужык, Асабістыя звесткі ...

Паходзіў, магчыма, з аршанскай шляхты. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў апынуўся на захопленай тэрыторыі і прысягнуў цару. Пасля далучыўся да войска Рэчы Паспалітай, у бітве на Басі ў 1660 годзе трапіў у палон. Праз Магілёў быў перавезены ў Маскву. У Расіі вядомы пад імем Грышка. У 1661 годзе разам з іншымі «людзьмі літоўскімі, здраднікамі» накіраваны на прымусовую службу ў Сібір. Спачатку служыў «казакам» у Табольску, з 1662 года ў Якуцку, дзе ў 1664—1668 гадах быў наглядчыкам у вязніцы. Пасля заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 года выехаў у Маскву, куды прыбыў у 1669 годзе, і ў 1772 годзе разам з пасольствам Рэчы Паспалітай выехаў на радзіму.

Каменскі-Длужык пакінуў кароткі дыярыуш свайго побыту ў Расіі, дзе прыведзены звесткі аб прыродзе і эканоміцы Сібіры, яе народах (комі-зыранах, мансі, хантах, якутах, чукчах, тунгусах (эвенках)), іх побыце і вераваннях. Удзел Каменскі-Длужыка ў экспедыцыі, што быццам выйшла на суднах з Лены, абагнула мыс Дзяжнёва і дасягнула Амура, непраўдападобныя. Відаць, шматлікія звесткі Каменскага-Дужыка узяў з расказаў мясцовых жыхароў. Напісаны па-польску з шматлікімі беларусізмамі дыярыуш Каменскага-Длужыка стаў першай наратыўнай крыніцай, прысвечанай апісанню Сібіры. Захаваўся ў копіі XVIII ст.

Remove ads

Творы

Хуткія факты
  • Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc // Dwa polskie pamiętniki z Syberii XVII i XVIII wieku. — Wrocław, 1996.
  • Dyaryusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc opisany // Warta. — Poznań, 1874.
  • Дыярыуш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасцей // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. — Мн., 1974. — Выпуск 2. — С.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads