Адам Эльсгаймер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Э́льсгаймер (Adam Elsheimer; 18 сакавіка 1578, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 снежня 1610) — нямецкі жывапісец і гравёр.
Вучыўся ў Ф. Уфенбаха ў г. Франкфурт-на-Майне. 3 1598 працаваў у Венецыі, з 1600 у Рыме.

Пісаў (пераважна на медзі) невялікія карціны, у якіх біблейскія і міфалагічныя сцэны перанесены ў простыя бытавыя абставіны («Юпітэр і Меркурый у Філемона і Баўкіды», «Іосіф каля калодзежа»); пейзажы, якія вылучаюцца паэтычнасцю і інтымнасцю ўспрымання прыроды («Пейзаж з круглым храмам»). Асабліва ўласцівы яго творчасці начныя сцэны з мяккім кантрасным асвятленнем («Уцёкі ў Егіпет»).
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118810936 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- Adam Elsheimer
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118810936 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Bergau R. Juvenel // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1881. — Т. 14. — S. 762–763.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads