Адвержаныя (фільм, 1995)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адвержаныя»[4] (фр.: Les Misérables) — мастацкі фільм рэжысёра Клода Лелуша, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Сюжэт стужкі заснаваны на аднайменным рамане Віктора Гюго (1862), дзеянне якога перанесена ў першую палову XX стагоддзя.
Remove ads
Сюжэт
Фільм пачынаецца з моманту самагубства графа дэ Вільнёва адразу пасля навагодняга балю, які адкрывае новае стагоддзе. Арыштаваны падазраваны ў яго забойстве асабісты шафёр Анры Фартэн (Жан-Поль Бельмандо). Пакуль муж сядзіць у турме, дарэмна чакаючы правасуддзя, яго жонка Катрын вымушана падацца ў прастытуткі, а затым накладвае на сябе рукі, атрымаўшы ліст пра гібель Фартэна пры спробе да ўцёкаў. Іх сын, якога таксама клічуць Анры, пасталеўшы, становіцца вядомым баксёрам.
Затым падзеі пераносяць нас у пачатак 1940-х гадоў, дзе ў цэнтры ўвагі аказваецца састарэлы Анры Фартэн, які дапамагае сям’і юрыста-яўрэя Андрэ Зімана і балерыны Элізы Зіман выратавацца ад пераследу нацыстаў.
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
- 1995 — прыз сімпатый гледачоў на Чыкагскім кінафестывалі.
- 1995 — спіс лепшых замежных фільмаў года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.
- 1996: прэмія «Залаты глобус» за лепшы фільм на замежнай мове.
- 1996 — намінацыя на прэмію BAFTA за лепшы неангламоўны фільм (Клод Лелуш).
- 1996 — прэмія «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана (Анні Жырардо).
- 1997 — прэмія Лонданскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы іншамоўны фільм года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads