Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2000
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2000 (англ.: China Open 2000) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 17 снежня 2000 года ў Mission Hills Resort, у Шэньчжэні, Кітай. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £311,080, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які перайграў на сваім шляху да тытула Білі Снэдана (5:1), Дамініка Дэйла (5:2), Пола Хантэра ў чвэрцьфінале (5:4), Стывена Хендры з Шатландыі ў паўфінальным матчы (6:3), а таксама лідара сусветнага рэйтынгу і чэмпіёна свету Марка Уільямса ў фінальным паядынку з лікам 9:3. Такім чынам, 25-гадовы англічанін выйграў свой 18-ы прафесійны і дзявяты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі запар адкрыты чэмпіянат Кітая запар і чацвёртае спаборніцтва ў 2000 годзе (пасля перамог на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, кубку чэмпіёнаў і Мастэрсе Шатландыі).
Remove ads
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £10,400 і склаў £311,080. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе — £50,000.
Remove ads
Рэйтынгавыя ачкі
- Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Remove ads
Уайлдкард раўнд
Два кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цай Цзяньчжун і Пан Вэйго. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць двух выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Б'ёрна Ханевіра і Стывена Магуайра.
Асноўная сетка
Remove ads
Фінал
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads