Роні О’Саліван

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роні О’Саліван
Remove ads

Ро́нальд Анто́ніа «Роні» О’Са́ліван (англ.: Ronnie O’Sullivan, 5 снежня 1975, Уордслі, графства Уэст-Мідлендс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Лідар сусветнага рэйтынгу, сяміразовы чэмпіён свету (2001, 2004, 2008, 2012, 2013, 2020, 2022), шасціразовы чэмпіён Вялікабрытаніі (1993, 1997, 2001, 2007, 2014, 2017), сяміразовы пераможца Мастэрс (1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016, 2017) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. З’яўляецца рэкардсменам па колькасці зробленых соценных брэйкаў у гісторыі снукера, а таксама па колькасці максімальных серый з 13 максімумамі.

Хуткія факты Дата нараджэння:, Месца нараджэння: ...

Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў першым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, выйграўшы 10 кваліфікацыйных матчаў. Перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1993 года ва ўзросце 17 гадоў і 358 дзён, стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі снукера, які выйграў рэйтынгавы турнір — рэкорд, які трымаецца па сённяшні дзень. У наступным сезоне ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу, дзе нязменна пратрымаўся да сезону 2012/2013, і таксама стаў самым маладым гульцом, які атрымаў перамогу на Мастэрс, выйграўшы тытул у 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў і 69 дзён. У 2001 годзе атрымаў сваю першую перамогу на чэмпіянаце свету, стаўшы сёмым уладальнікам усіх тытулаў трайной кароны ў гісторыі. У сезоне 2002/2003 стаў лідарам афіцыйнага сусветнага рэйтынгу.

Быў лідарам рэйтынгу ў агульнай складанасці 5 гадоў у прамежку паміж сезонамі 2002/2003 і 2009/2010. За сваю кар’еру выйграў 33 рэйтынгавыя турніры (займае другое месца па колькасці рэйтынгавых тытулаў пасля Стывена Хендры), а таксама 3 нізкарэйтынгавыя турніры і 30 прафесійных запрашальных турніраў, уключаючы рэкордныя 10 тытулаў прэм’ер-лігі. У 2000 годзе ў камандзе з Джонам Пэратам, Стывенам Лі і Джымі Уайтам выйграў кубак нацый за зборную Англіі.

За сваю кар’еру зрабіў больш за 900 соценных брэйкаў (адзіны ў гісторыі снукера), 6 разоў станавіўшыся лідарам сезона па колькасці сэнчуры. На чэмпіянаце свету 1997 выканаў самую хуткую максімальную серыю ў гісторыі снукера за 5 хвілін і 20 секунд. Зарабіў больш за 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай за сваю кар’еру і займае першае месца ў гісторыі снукера паводле іх колькасці.

Remove ads

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 47 (33 перамога, 14 паразаў)

Легенда
Чэмпіянат свету (5:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (6:1)
Іншыя (22:12)


Больш інфармацыі №, Вынік ...

Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Мастэрс: 12 (7 перамог, 5 паразаў)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Прафесійныя снукерныя турніры: 101 (66 перамог, 34 паразы, 1 дыскваліфікацыя)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (33:14)
Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3)
Нярэйтынгавыя турніры (28:16:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (2:1)


Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...
  1. Турнір праходзіў па кругавой сістэме і не меў плэй-офа.
  2. Выйграўшы з лікам 9:3, О’Саліван быў пазбаўлены тытула і дыскваліфікаваны з-за непраходжання наркатычнага выпрабавання
Remove ads

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

Больш інфармацыі Турнір, 1992/1993 ...



  1. Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
  2. Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  3. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  5. Турнір меў назвы Гран-пры (1992/1993-2000/2001, 2004/2005-2009/2010) і Кубак LG (2001/2002-2003/2004).
  6. Турнір меў назвы "International Open" (1992/1993–1996/1997) і "Players Championship" (2003/2004).
  7. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Германіі» (1995/1996-1997/1998).
  8. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  9. Турнір меў назву «China International» (1997/1998-1998/1999).
  10. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя рэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
  11. У статыстыку ўваходзяць таксама розыгрышы Гранд-фіналу PTC, бо, нягледзячы на тое, што гэты турнір з’яўляецца фінальным першынством нізкарэйтынгавай серыі, сам па сабе ён мае рэйтынгавы статус.
  12. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку).
  13. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя нярэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
  14. Турнір меў назву Цзянсу Класік (2008/2009-2009/2010).
  15. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (1992/1993-1996/1997, 2001/2002-2003/2004) і «Адкрыты чэмпіянат Ірландыі» (1998/1999).
  16. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Азіі» (1992/1993) і «Адкрыты чэмпіянат Тайланда» (1993/1994-1996/1997).
  17. Турнір меў назвы «Тайланд Класік» (1995/1996) і «Азіяцкі Класік» (1996/1997).
  18. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру.
  19. Турнір меў назву «Еўрапейская ліга» (1992/1993-1996/1997).
  20. Турнір меў назву «Benson & Hedges Championship» (1992/1993-2002/2003).
  21. Турнір меў назву «Charity Challenge» (1994/1995-1998/1999).
  22. Турнір меў назву «China International» (1997/1998-1998/1999).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads