Адкрыты ўніверсітэт (Вялікабрытанія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрыты ўніверсітэт (англ.: Open University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мілтан-Кінс і шматлікімі філіяламі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ўказам каралевы Лізаветы II у 1969 годзе. Мэта яго стварэння — даць магчымасць навучацца занятым людзям, якія жадаюць вучыцца ў зручным для іх месцы і ў зручны час. Універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у Вялікабрытаніі і мае каля 200 000 студэнтаў (2003). З моманту заснавання больш за тры мільёны студэнтаў прайшлі навучанне па праграмах універсітэта. Адміністрацыйная частка ўніверсітэта размешчана ў Мілтан-Кінс у графстве Бакінгемшыр. Акрамя таго, універсітэт мае рэгіянальныя аддзяленні ў 13 мясцінах па ўсёй краіне. За межамі Еўропы ўніверсітэт працуе праз сетку адукацыйных партнёраў, якія забяспечваюць навучальныя працэсы па ўніверсітэцкіх праграмах больш чым у 50 краінах свету.
Remove ads
Структура
- факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- факультэт бізнеса і права
- факультэт навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
- факультэт дабрабыту, адукацыі, моў і спорту
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads