Адміністрацыйны падзел Нідэрландаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нідэрланды дзеляцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях), правінцыі дзеляцца на гарадскія і сельскія абшчыны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, абіраныя на чатыры года. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары абшчын абіраюць на чатыры года Савет. Яго выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дараднікаў, узначаленая бургамістрам, які прызначаецца каралевай.

Больш інфармацыі Правінцыі, Плошча сушы, тыс. км² ...

Заўвага: Даныя аб насельніцтве на 1970 год узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 года — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў .

Remove ads

Гісторыя

Thumb

Цяперашнія правінцыі паўсталі на аснове былых — часта аднайменных графстваў і герцагстваў. У XVI стагоддзі ўтварылася нідэрландская Рэспубліка сямі аб'яднаных правінцый.

У эпоху Батаўскай рэспублікі (1795—1806) правінцыі былі ператвораныя ў дэпартаменты па французскім рэвалюцыйным узоры. У 1813 г., пасля паражэння Францыі, было адноўлены падзел Нідэрландаў на правінцыі.

Правінцыя Флеваланд — самая новая ў краіне, яна была створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях, дзе раней было мора.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads