Гаага

горад у Нідэрландах From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаагаmap
Remove ads

Гаа́га (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, ля берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.

Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Remove ads

Гаага на моры

У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе горада, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ўва ўсёй краіне, на поўначы. У колішняй рыбацкай вёсачцы Схевенінген таксама знаходзіцца порт.

Транспарт

У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канцавая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антвэрпэн, Брусэль і Парыж.

Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з дзвюма падземнымі станцыямі.

Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і Утрэхт — Германія (А12).

Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетраў за 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — за 40).

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads