Адміністрацыйны падзел Партугаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на 11 правінцый.

Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акруг. Астраўныя тэрыторыі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць статут аўтаномных рэгіёнаў.
Пры апісанні тэрытарыяльных адзінак Партугаліі выкарыстоўваюцца розныя тэрміны: рэгіён (парт.: regiao), субрэгіён (парт.: subregiao), акруга (парт.: distrito), гарадская агламерацыя (парт.: grande area metropolitana, GAM), гарадская супольнасць (парт.: comunidade urbana), межмуніцыпальная супольнасць (парт.: comunidade intermunicipal). Гарады і прылеглыя да іх населеныя пункты аб'яднаныя ў муніцыпалітэты (парт.: municipio). Муніцыпалітэты ў сваю чаргу падзеленыя на раёны (парт.: freguesia). У Партугаліі налічаецца 308 муніцыпалітэтаў і каля 4200 раёнаў.
Раён — мінімальная адміністрацыйная адзінка Партугаліі. Тэрмін freguesia першапачаткова азначаў «царкоўны прыход». Орган мясцовага самакіравання — раённая ўправа (парт.: junta de freguesia).
Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads