Партугалія
краіна ў Еўропе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партуга́лія (парт.: Portugal), Партуга́льская Рэспу́бліка (парт.: República Portuguesa) — дзяржава, размешчаная на паўднёвым захадзе Еўропы, на Пірэнейскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Еўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлантычным акіянам на захадзе і поўдні і Іспаніяй на поўначы і ўсходзе. Атлантычныя архіпелагі Азорскіх астравоў і Мадэйры з’яўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названа ў гонар яе другога па велічыні горада, Порту[1].
Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселены з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазней былі інтэграваны ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталі месцам пасялення германскіх народаў, як то свеваў, швабаў, вандалаў і вестготаў. У VIII стагоддзі большая частка Пірэнейскага паўвострава была заваявана маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасля былі выгнаны тампліерамі. Падчас хрысціянскай Рэканкісты, Партугалія зацвердзілася як незалежная ад Леона каралеўства ў 1139 годзе, з’яўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацыянальных дзяржаў[2].
У XV і XVI стагоддзі, у выніку дзейнасці мясцовых піянераў эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, Партугалія пашырыла ўплыў у свеце і стварыла глабальную імперыю, якая ўключала ўладанні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі і Паўднёвай Амерыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў свеце. Партугальская імперыя была першай глабальнай імперыяй у гісторыі[3], а таксама самым доўгай еўрапейскай каланіяльнай імперыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сеўты ў 1415 годзе, да перадачы Макаа да Кітаю ў 1999 годзе. Тым не менш, міжнародны статус краіны, быў значна зніжаны ў XIX стагоддзі, асабліва пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі і іншых найбуйнейшых калоній.
Пасля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была заменена ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасля партугальскіх каланіяльных войн і рэвалюцыі гваздзікаў у 1974 годзе, пасля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макаа, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.
Партугалія з’яўляецца развітой краінай з вельмі высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. Краіна размяшчаецца на 19 месцы ў свеце паводле паказчыку якасці жыцця, а таксама дзякуючы моцнай сістэме аховы здароўя. Партугалія з’яўляецца адной з найбольш глабалізаваных і мірных краін свету[4], членам Еўрапейскага саюза і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама членам-заснавальнікам Лацінскага саюза, Арганізацыі Ібера-амерыканскіх дзяржаў, АЭСіР, НАТА, Садружнасці партугаламоўных краін, Еўразоны і Шэнгенскага пагаднення.
Remove ads
Гісторыя
Геаграфія
Дзяржаўны лад
Адміністрацыйны падзел
Насельніцтва
Культура
Эканоміка
Некаторыя рэкі
Гл. таксама
Зноскі
- Brian Jenkins, Spyros A. Sofos, «Nation and identity in contemporary Europe», p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5
- Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481
- Global Peace Index Архівавана 16 кастрычніка 2011.. Institute for Economics and Peace.
- Milhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses Архівавана 1 студзеня 2016.. Rádio e Televisão de Portugal
- Black Death. Great Moments in Science, ABC Science
- Map proves Portuguese discovered Australia: new book, in Reuters
- «Instituto de Meteorologia, IP Portugal» Архівавана 18 студзеня 2013.. Meteo.pt.
- - The World Fact Book Архівавана 19 мая 2020. — Дадзеныя сайта ЦРУ па рэгіёнах і краінах свету
- Fundação da SEDES. As primeiras motivações Архівавана 19 сакавіка 2012.
- Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4
- Investing in Portugal Report. Financial Times
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads