Адміністрацыйны падзел Турцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турцыя падзяляецца на 81 іл (правінцыю). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго па стане на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтр іла размешчаны ў яго цэнтральным раёне (турэцк.: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна, ў статыстычных мэтах ілы згрупіраваныя ў 7 рэгіёнаў:
- Мармураморскі рэгіён (Marmara Bölgesi)
- Цэнтральная Анатолія (İç Anadolu Bölgesi)
- Чарнаморскі рэгіён (Karadeniz Bölgesi)
- Усходняя Анатолія (Doğu Anadolu Bölgesi)
- Эгейскі рэгіён (Ege Bölgesi)
- Міжземнаморскі рэгіён (Akdeniz Bölgesi)
- Паўднёва-Усходняя Анатолія (Güneydoğu Anadolu Bölgesi)

Палітычнае кіраванне ілам ажыццяўляе прызначаны ўрадам губернатар (валі). Рэзідэнцыя губернатара называецца вілает, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэння самой правінцыі. Гаспадарчае кіраванне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (турэцк.: büyükşehir belediyesi başkanı).
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Турцыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads