Адміралцейская (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адміралцейская» (руск.: «Адмиралтейская») — 65-я станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на пятай лініі, паміж станцыямі «Садовая» і «Спартыўная». Станцыя адкрыта 28 снежня 2011 г. Да гэтага — «станцыя-прывід» з 1997 года.
Remove ads
Архітэктура і афармленне
«Адміралцейская» — калонна-сценавая станцыя глыбокага залажэння. З'яўляецца адной з самых глыбокіх станцый метро ў свеце. Каб трапіць у метро, пасажырам прыйдзецца спачатку праехаць на вялікім эскалатары (спуск на 68 метраў), пасля чаго здзейсніць паварот амаль на 180 градусаў па 112-метровым пераходзе, а затым спусціцца на 15 метраў па малым эскалатары. Даўжыня станцыі — каля 160 метраў, «пасажырская» частка - каля 110 метраў.
Падземны зала збудавана па праекце А. С. Канстанцінава. Эскізны праект быў зроблены яшчэ ў 1997 годзе і быў прыняты з некаторымі зменамі ў 2006 годзе.
Мастацкае афармленне станцыі прысвечана марской тэматыцы. Падлога выбрукавана шэрым мансураўскім гранітам, а таксама чырвоным гранітам з радовішча Кашына гара, з трыма інкрустацыямі руж вятроў у аблямоўцы залацістых флоцкіх шаўрон, выкананых з граніту колеру «охра». Пуцейныя сцены абліцаваныя блакітна-шэрым мармурам. Дзверы на пуцявых сценах ўпрыгожаны арыгінальнымі рашоткамі з выявамі якара. Аркада станцыі аздобленая мармурам «газган» крэмава-залацістых колераў. Аркі дапаўняюць чорныя паўкалоны, адлітыя з алюмініевага сплава, з цокалямі і капітэлямі з паліраванай латуні.
Міжаконні паміж калонамі ўпрыгожаны гарэльефа рускіх адміралаў і флатаводцаў: Ушакова, Нахімава, Макарава, Апраксіна, Белінсгаўзена і Грыгаровіча (скульптары В. Д. Свешнікаў і А. С. Чаркін).
Remove ads
Спасылкі
- «Адміралцейская» на афіцыйным сайце Пецярбургскага метрапалітэна
- «Адміралцейская» на metro.vpeterburge.ru
- «Адміралцейская» на ometro.net Архівавана 9 лютага 2007.
- «Адміралцейская» на форуме SubwayTalks.ru
- «Адміралцейская» на metrowalks.ru — Фатаграфіі станцыі на этапе будаўніцтва Архівавана 15 мая 2006.
- «Адміралцейская» на rosmetrostroy.ru
- Будаўніцтва «Адміралцейскай» даражэе
- «Архітэктура пецярбургскага метро». Часопіс «Капітэль», № 1/2011
Remove ads
Зноскі
- Строительство станции «Адмиралтейская»(нявызн.)(недаступная спасылка). Петербургский метрополитен. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 12 January 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads