Адольф Готліб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адольф Готліб (англ.: Adolf Gottlieb; 14 сакавіка 1903, Нью-Ёрк, ЗША — 4 сакавіка 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мастак і скульптар-абстракцыяніст, які працаваў у стылі абстрактнага экспрэсіянізму.
Remove ads
Жыццё і творчасць
Адольф Готліб нарадзіўся ў Нью-Ёрку (Іст-Вілідж) у яўрэйскай сям’і мараўскага паходжання, якая неўзабаве пераехала ў Бронкс. Пачаў вывучаць жывапіс у 1920-я гады, спачатку ў нью-ёркскай Студэнцкай лізе мастацтваў (англ.: Art Students League) і ў Школе дызайну Парсана, а затым у парыжскай акадэміі Гранд-Шам’ер. Тады ж здзейсніў падарожжа па Францыі і Германіі, падчас якога пазнаёміўся з сучасным еўрапейскім мастацтвам. У выніку зносін з еўрапейскімі сюррэалістамі прыйшоў да высновы, што мастацтва можа быць выразам несвядомага, што ўзмацняла яго цікавасць да матываў, спароджаных псіхалагічнымі архетыпамі. На гэтай аснове з 1941 года пачаў ствараць першую са сваіх двух найбуйнейшых мастацкіх цыклаў пад назвай «Піктографы». Гэтыя працы зроблены пад «архаічную», або «прымітыўную» мастацкую мову, характэрную для мастацкіх сімвалаў амерыканскіх індзейцаў, і як бы «ўкладзены» ў кампазіцыю-рашотку, якая нагадвае працы ў стылі метафізічнага рэалізму Джорджа дэ Кірыко і спрошчаныя мастацкія кампазіцыі італьянскіх майстроў прадрэнесансу.
Другая значная серыя работ А. Готліба — «Выбухі», распачатая ім на мяжы 1956/1957 гадоў — суправаджалася значным спрашчэннем матываў.
Remove ads
Зноскі
- Adolph Gottlieb
- Adolph Gottlieb — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- RKDartists
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- https://www.gottliebfoundation.org/about-the-artist Праверана 20 сакавіка 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads