Адольф Стэндэр-Петэрсен

дацкі гісторык літаратуры, філолаг, славічт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адольф Стэ́ндэр-Пе́тэрсен[2] (21 ліпеня 1893, Санкт-Пецярбург — 16 красавіка 1963, Орхус) — дацкі славіст, вядомы даследаваннямі рускай літаратуры і старажытнарускай мовы, гісторыка-філалагічнымі пошукамі, прысвечанымі руска-скандынаўскім сувязям IX—XI стагоддзяў. Член Польскай акадэміі навук з 1962 года[2].

Хуткія факты Адольф Стэндэр-Петэрсен, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Да 1916 года жыў у Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Выкладаў польскую і рускую мовы ў Гётэбаргскім ўніверсітэце. З 1923 года прафесар Тартускага ўніверсітэта, з 1931 года — Орхускага ўніверсітэта (з 1941 года — загадчык кафедры славістыкі). У 1954—1963 гадах рэдактар часопіса «Scando-Slavica». З 1949 пf 1950 год працаваў у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

А. Стэндэр-Петэрсен вядомы даследаванняў рускай мовы, славяна-германскіх запазычанняў. Аўтар прац пра польскі тэатр XVII—XVIII стагоддзяў, рускую класічную літаратуру. Некаторыя яго артыкулы папулярызуюць творчасць М. Горкага. У працы «Гісторыя рускай літаратуры» («Den Rusiske litterature historie», v. 1—3, 1952; ням. пер. у 2 тт., Мюнхен, 1957) імкнуўся раскрыць заканамернасці літаратурнага працэсу, прыцягваў сацыялогічныя дадзеныя, аналізаваў форму і стыль.

Сярод публікацый:

  • О пережиточных следах аориста в славянских языках преимущественно в русском: Несколько гипотетических соображений : Mit einem Referat: Uber rudimentare Reste des Aorists in den slavischen Sprachen, vorzuglich im Russischen / А. И. Стендер-Петерсен. — Дерпт : [б. и.], 1929. — 82 с.; 24 см. — (Eesti vabariigi Tartu ulikooli toimetused. B. Humaniora; 18. 3).
  • Tragoediae sacrae. Materialien und Beiträge zur Geschichte der polnisch-lateinischen Jesuitendramatik der Frühzeit, wyd. Tartu (Dorpat), 1931.
  • Варангика: историко-филологические исследования / Адольф Стендер-Петерсон; пер. с нем., фр. и англ. В. И. Матузовой; под общей ред. Е. А. Мельниковой; РАН, Институт всеобщей истории. — М.: Варфоломеев А. Д., 2021. — 384 с. — ISBN 978-5-9908831-7-8.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads