Адольф фон Шварцэнберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адольф фон Шварцэнберг (ням.: Adolf von Schwarzenberg; 1547[3]—29 ліпеня 1600, Буда) — граф Свяшчэннай Рымскай імперыі, знакаміты аўстрыйскі военачальнік XVI стагоддзя.


Першы граф Шварцэнберг. Прадстаўнік вядомага з XII стагоддзя франконскага дваранскага роду Шварцэнбергаў з Зайнсхайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства.
Удзельнік рэлігійных войнаў. Асабліва вылучыўся ў войнах на ўсходніх межах імперыі, камандуючы палком імперскіх войскаў супраць туркаў.
У 1599 годзе за перамогу над туркамі ў бітве каля Раба (цяпер венгерскі горад Дзьёр) атрымаў тытул імперскага графа і права дадаць у фамільны герб поле з галавой мёртвага турка, якому крумкач выдзёўбвае вочы.
Загінуў пры аблозе Буды ў Венгрыі ў 1600 годзе пры мецяжы ландскнехтаў, якія пакутавалі ад нястачы ежы і грошай, і вырашылі здацца туркам. Адольф запрацівіўся і быў імі забіты. Імператар Рудольф II арганізаваў Адольфу фон Шварцэнбергу пышнае пахаванне і пабудаваў мемарыял у Вене.
Меч военачальніка захоўваецца цяпер у арсенале Вены.
Яго адзіны сын Адам фон Шварцэнберг (1583—1641), быў саветнікам курфюрста Брандэнбурга падчас Трыццацігадовай вайны.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119827417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119827417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- Па іншых даных у 1551 годзе
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads