Шварцэнбергі

княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Шварцэнбергі
Remove ads

Шварцэнбергі (ням.: Schwarzenberg, чэшск.: Schwarzenbergové) — вядомы з XII стагоддзя франконскі дваранскі род з Зайнсгайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства і ў XVIIIXX стст. стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Багеміі. Пры роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ўладанні дому Шварцэнбергаў былі медыятызаваныя па акце Рэйнскага саюза.

Хуткія факты Шварцэнбергі, Перыяд ...
Remove ads

Прадстаўнікі

Эркінгер фон Зайнсгайм (пам. 1437) набыў ва ўладанне замак Шварцэнберг у Шайнфельдзе і быў узведзены ў імперскія бароны. З нашчадкаў яго вядомыя:

  • Іаган фон Шварцэнберг (1463—1528) — яго ўнук, кіраўнік дваром архібіскупа Бамберга, блізкі па поглядах да Лютэра.
  • Адольф фон Шварцэнберг (1547—1600) — камандаваў палком імперскіх войскаў супраць туркаў і ў 1599 г. атрымаў тытул імперскага графа.
  • Граф Адам фон Шварцэнберг (1583—1641) — сын папярэдняга, саветнік апошняга герцага Клеўскага, Іагана-Вільгельма (памёр 1609 г.). Пасля вайны за клеўскую спадчыну перайшоў на брандэнбургскую службу і аказваў значны ўплыў на слабога курфюрста Георга Вільгельма. Стаўшы штатгальтарам Брандэнбурга, у гады Трыццацігадовай вайны кіраваў курфюрствам у інтарэсах Габсбургаў.
  • Князь Іаган Адольф I цу Шварцэнберг (1615—1683) — сын папярэдняга, першы князь цу Шварцэнберг, які атрымаў у спадчыну ад сваёй маці ландграфства Клетгау ў Швабіі.
Thumb
Крумлаўскі замак — адна з рэзідэнцый Шварцэнбергаў
  • Князь Адам Франц цу Шварцэнберг (1680—1732) — унук папярэдняга, трэці князь цу Шварцэнберг, які атрымаў ад караля ў 1723 годзе герцагства Крумлаўскае на поўдні Чэхіі і далучыў да свайго княжацкага звання тытул герцага Крумлаўскага.
  • Князь Карл Філіп цу Шварцэнберг, герцаг Крумлаўскі (1771—1820) — аўстрыйскі фельдмаршал і генералісімус часоў Напалеонаўскіх войнаў, прэзідэнт гофкрыгсрата. Вёў перамовы пра шлюб Напалеона I з эрцгерцагіняй Марыяй-Луізай. Скончыў вайну ўзяццем Парыжа. Яго імя носіць венская плошча Шварцэнбергплац.
  • Князь Эдмунд цу Шварцэнберг (1803 — 1873) — малодшы сын папярэдняга, аўстрыйскі фельдмаршал.
  • Князь Фелікс цу Шварцэнберг (1800—1852) — пляменнік генералісімуса, аўстрыйскі пасланец пры розных еўрапейскіх дварах, пратэжэ Метэрніха, які змяніў яго на пасадзе міністра замежных спраў. Адзін з архітэктараў палітычнай сістэмы Аўстра-Венгрыі.
  • Князь Карал Шварцэнберг, герцаг Крумлаўскі, ландграф Клетгау, граф Зульц (1937–2023) — старшыня Хельсінкскага праваабарончага камітэта (1984—1990), міністр замежных спраў Чэхіі са студзеня 2007 года па май 2009 года і з ліпеня 2010 года па 2013 год.
Remove ads

Рэзідэнцыі і пахавальні

Апроч радавога замка ў Франконіі, Шварцэнбергі пабудавалі змрочны замак Гімбарн каля Марыенхайдэ ў графстве Марк. Свае ўладанні ў Багеміі яны прымножылі за кошт шлюбаў са спадчынніцамі Розенбергаў і іншых валадарных родаў, набыўшы старадаўнія замкі Крумлаў, Вімперк, Орлік, Тршэбань, Звікаў, Цімеліц і іншыя. У Празе іх імя носіць былы палац Лобкавіцаў (1545—1567) — адзін з найбольш вытанчаных помнікаў Рэнесансу на поўнач ад Альпаў. Венскі палац Шварцэнбергаў, пабудаваны ў 1697—1728 гадах імператарскімі архітэктарамі Фішэрам фон Эрлахам і Гільдэбрантам, лічыцца эталонам аўстрыйскага барока.

Месцам пахавання Шварцэнбергаў служыць фамільная капэла ў пражскім саборы Святога Віта, акрамя таго вядомыя неагатычныя пахавальні Шварцэнбергаў у Доманіне каля Тршэбаня і ў гарадку Орлік-над-Влтавау.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads