Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Remove ads
Гісторыя
Акадэмія з’яўляецца спадчыннікам традыцый Адэскай школы дзесятнікаў будаўнічай справы Адэскага (Наварасійскага) аддзялення Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства ад 1891 года. У 1918 годзе з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў быў створаны інжынерна будаўнічы факультэт у Адэскім політэхнічным інстытуце. Менавіта на яго базе ў 1930 годзе адкрылася вышэйшая навучальная ўстанова будаўнічага профілю — Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які за гады свайго існавання неаднаразова мяняў назву. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 24 красавіка 1994 года на базе Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута была створана Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры.
Remove ads
Структура
- Інжынерна-будаўнічы інстытут
- Архітэктурна-мастацкі інстытут
- Будаўніча-тэхналагічны інстытут
- Інстытут гідратэхнічнага будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі
- Інстытут бізнесу і інфармацыйных тэхналогій
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads