Ажыка валасістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ажыка валасістая
Remove ads

Ажы́ка валасістая[1][2] (Luzula pilosa) — від травяністых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Ажыка валасістая, лясная трава, плакса[3], пырнік, сітніца, язычкі, ячменнік[4].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 15—30 см вышынёй. Лісце па краях бялёса-раснічастае, прыкаранёвае — шырока-лінейнае, з чырвонымі або фіялетавымі похвамі. Суквецці з няроўнымі галінкамі. Кветкі карычневыя або чырванаватыя. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, няроўныя, на краі шырока перапончатыя[2].

Дыяспоры распаўсюджваюцца мурашкамі; вегетатыўнае размнажэнне адбываецца праз падземныя сталоны.

Remove ads

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, паўночнай Азіі (Сібір, Манголія), на Каўказе (Азербайджан, Арменія, Грузія)[5][6].

Ва Украіне від расце ў лясах — у лясных раёнах звычайны; у лесастэпе ў паўночнай частцы[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 415. (руск.) (укр.)
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Euro+Med Plantbase. Праверана 16.04.2019. (англ.)
  5. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 16.04.2019. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads