Ажыка раўнінная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ажы́ка раўнінная[1] (Luzula campestris) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 5—25 см, з шматлікім прыкаранёвым (сцябловых толькі 2) лісцем і кветкамі па 3—9(12) у пучках, сабраных у раскідзістае суквецце.
Пашырэнне
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы. Натуралізавалася ў Афрыцы, Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы[2]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна на поўдні і захадзе. Расце па сухіх травяных пясчаных мясцінах у хваёвых, хваёва-дубовых і дубовых лясах. Цвіце у маі — чэрвені.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads