Азербайджанскі дзяржаўны аркестр народных інструментаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азербайджанскі дзяржаўны аркестр народных інструментаў — першы нотны аркестр народных інструментаў у Азербайджане. Быў створаны ў 1931 годзе па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава па прынцыпе сімфанічнага аркестра.
Аркестр народных інструментаў Азербайджана з’яўляецца першым такім аркестрам народных інструментаў на ўсім Усходзе. Ён сыграў важную ролю ў развіцці нацыянальнай музычнай культуры краіны. Першапачатковы склад аркестра складаўся ўсяго толькі з пяці інструментаў — тара, кяманчы, балабана, дэфа і нагары. Затым у склад аркестра былі ўведзеныя такія інструменты, як гоша-нагара, зурна, тютек, канон, фартэпіяна і іншыя.
Аркестр з’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх мерапрыемствах дзяржаўнага маштабу, паспяхова гастралюе па ўсім свеце, выступаў на шматлікіх прэстыжных міжнародных фестывалях. Так, у 2004 і 2005 гадах калектыў быў двойчы удастоены высокай прэміі «Гызыл Чянг» XIX і XX фестывалю міжнароднай музыкі «Фаджр», які праводзіцца ў сталіцы Іранскай Ісламскай Рэспублікі — Тэгеране.
Remove ads
Дырыжоры аркестра
Мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам аркестра з’яўляецца прафесар Агавердзі Пашаеў, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай Рэспублікі.
Спасылкі
- Удзельнікі Міжнароднага Фестывалю «Свет Мугама» Архівавана 6 красавіка 2009. (азерб.) (руск.) (англ.)
- Музычныя калектывы Азербайджана (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads