Баку
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баку (азерб.: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азербайджана.
Горад з’яўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азербайджана. Шматлікія значныя азербайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана, якая ўваходзіць у спіс 100 найбуйнейшых кампаній[2].
Горад Баку складаецца з 12 раёнаў і 59 пасёлкаў[3].
Remove ads
Геаграфія
Баку знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Каспійскага мора на 28 метраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у свеце, а таксама самым вялікім горадам у свеце, які размешчаны ніжэй за ўзровень мора. У наваколлі гораду ёсць мноства гразевых вулканаў (Кейракі, Богх-Богха, Лакбатан і іншыя) і салёных азёр (як Бёюк-Шор, Хадасан і іншыя).
Клімат
Remove ads
Гісторыя
У маі 2012 года ў Баку прайшоў 57-ы конкурс песні Еўрабачанне, спецыяльна для якога была пабудавана Бакінская крыштальная зала.
У чэрвені 2015 года ў Баку прайшлі першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні.
Насельніцтва
Насельніцтва складае 2,1 мільёны жыхароў (2011)[5], такім чынам Баку з’яўляецца самым вялікім паводле колькасці насельніцтва горадам на беразе Каспійскага мора і на Каўказе.
Да 1988 года ў Баку пражывала вялікая колькасць рускіх, армян і яўрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасці горада. З пачаткам Карабахскай вайны і пагромаў армян, пачынаючы са студзеня 1990 года, большая частка армянскай дыяспары з’ехала з горада[6].
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Транспарт
- Бакінскі метрапалітэн
- Бакінскі аўтобус
- Баку, аэрапорт
- Паромная пераправа Баку - Туркменбашы
Славутасці
- Дзявочая вежа
- Бакінская тэлевежа
- Бакінскі заапарк
- Азербайджанская нацыянальная бібліятэка
- Азербайджанская дзяржаўная філармонія
- Азербайджанскі тэатр оперы і балета
- Азербайджанскі Дзяржаўны Акадэмічны Драматычны Тэатр
- Азербайджанскі Дзяржаўны Тэатр Юнага Гледача
- Тэатр лялек імя А. Шаіга
- Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава
- Бакінскі музей сучаснага мастацтва
Remove ads
Вядомыя асобы
- Генрых Мікалаевіч Абаеў (1932—2014) — спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі.
- Арсен Барысавіч Авакаў (нар. 1964) — украінскі палітык, міністр унутраных спраў Украіны (з 2014 года).
- Віталь Рубенавіч Габрыелян (нар. 1944) — спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар, чэмпіён СССР па шашках (1964, 1966, 1969, 1973, 1977).
- Эдуард Дзмітрыевіч Зарэмба (1937—2012) — беларускі футбаліст.
- Ніна Аляксандраўна Зельтэн (нар. 1924) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads