Азербайджанскі нацыянальны касцюм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Азербайджанскі нацыянальны касцюм
Remove ads

Азербайджанскі нацыянальны касцюм (азерб.: Azərbaycanın Milli geyimləri) ствараўся ў выніку працяглых працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры азербайджанскага народа, ён цесна звязаны з яго гісторыяй і адлюстроўвае яе нацыянальную спецыфіку.

Thumb
Азербайджанка ў нацыянальным строі на свяце Наўруз ў Баку

У касцюме знайшлі адлюстраванне этнаграфічныя, гістарычныя, мастацкія асаблівасці народнай творчасці, які выяўляўся і ў стварэнні пэўных яго формаў. Азербайджанскае мастацтва дае аб сабе ведаць і ва ўпрыгожванні касцюма мастацкай вышыўкай, у ткацтве і вязанні.

У XVII стагоддзя адной з буйных шаўкаводчай  (руск.) абласцей Блізкага Усходу з'яўлялася тэрыторыя сучаснага Азербайджана, а галоўным раёнам шаўкаводства быў Шырван. Шаўковыя тканіны вырабляліся ў Шамахы  (руск.), Баскале  (руск.), Гянджы, Шакі  (руск.), Шушы і інш. У гэтых гарадах выраблялі дзіўныя па прыгажосці узораў, вытанчаныя тканіны, шаўковыя жаночыя галаўныя хусткі і інш.

Стыль адзення адлюстроўваў і сямейнае становішча, а таксама ўзрост яго ўладальніка. Так напрыклад касцюм дзяўчыны і замужняй жанчыны прыкметна адрозніваліся. Маладыя жанчыны апраналіся найбольш ярка і прыгожа.

З XX стагоддзя нацыянальныя касцюмы ў Азербайджане носяць у асноўным толькі ў сельскіх зонах. Амаль усе народныя танцы выконваюцца ў нацыянальных касцюмах.

Remove ads

У філатэліі

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads