Гянджа
Горад у Азербайджане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гянджа (азерб.: Gəncə́) — другі па велічыні горад у Азербайджане. У перыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.
Гянджа — адзін з самых цікавых і славутых гарадоў Азербайджана. Размешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагоддзяў адыгрывала важную ролю ў жыцці Азербайджана. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азербайджан — Гянджынскага ханства. Другі па плошчы горад Азербайджана, трэці — па колькасці насельніцтва.
Remove ads
Гісторыя
У антычнасці і сярэднявеччы ў раёне Гянджы знаходзілася вобласць Шакашэн (Сакасена), якая складала асобнае княства ў Арменіі і Каўказскай Албаніі (пасля падзелу Арменіі ў 387 годзе), якім кіраваў армянскі княскі род Даштакаран[3].
У X стагоддзі стаў галоўным горадам Арана, замяніўшы па значнасці горад Партаў. З 970-х гадоў Гянджа была сталіцай дзяржавы Шэдадзідаў, якія пабудавалі ў 1063 годзе тут крэпасць. У 1046 годзе каля крэпасці адбылася бітва паміж арміяй Візантыі і сельджукамі. У 1075 годзе горад захоплены сельджукамі, затым быў сталіцай Дзяржавы Ільдэгізідаў і цэнтрам вобласці Аран.
Remove ads
Клімат
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы
- Артур Расізадэ, прэм’ер-міністр Азербайджана (1996—2003 і 2003—2018).
- Армен Мікалаевіч Габузаў (1906—1999) — урач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962).
Зноскі
- Azərbaycan Respublikası. — 2. Azərbaycan Respublikasının iqtisadi və inzibati rayonları. — 2.4. Azərbaycan Respublikasının iqtisadi və inzibati rayonlarının ərazisi, əhalisinin sayı və sıxlığı, səhifə 66. // Azərbaycanın əhalisi (statistik bülleten). Müəllifi: Azərbaycan Respublikası Dövlət Statistika Komitəsi|Azərbaycan Respublikasının Dövlət Statistika Komitəsi. Buraxılışa məsul şəxs: Rza Allahverdiyev. Bakı — 2015, 134 səhifə.
- Bölmə 2: Demoqrafik göstəricilər, səhifə 89. // Azərbaycanın Statistik Göstəriciləri 2015 (statistik məcmuə). Müəllifi: Azərbaycan Respublikası Dövlət Statistika Komitəsi. Məcmuənin ümumi rəhbəri: Həmid Bağırov; Məcmuənin hazırlanması üçün məsul şəxs: Rafael Süleymanov. Bakı — 2015, 814 səhifə. ISBN 5-86874-232-9
- Hewsen R. H. The Geography of Ananias of Širak: Ašxarhacʻoycʻ, the Long and the Short Recensions. — Reichert, 1992. — P. 262.Erem. (73) Šakašen; Hub. (352): Šikašen: Ptol. (V.12.4): Sakasene; Strabo (II.1.14): idem. located in the area extending from the Zakam (Jegam) River to the Kurik River (Kyurak-chai) along the right bank of the Kur, i. e. the region of Ganja (Elizavetpol’/Kirovabad). Šakašen formed a separate principality within Armenia (and after c. 387 in Albania) ruled by the Princes Daštakaran (Toum. :220).
- Надвор'е і клімат — Гянджа (руск.)
- Russian Empire census
- 1926 Soviet census
- 1939 Soviet census
- 1959 Soviet census
- 1970 Soviet census
- 1979 Soviet census
- Перапіс насельніцтва СССР, 1989
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads