Азершчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азе́ршчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Азершчына.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Унорыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 9 сакавіка 1982 года скасаваны пасёлак Барэц[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4696 чалавек[2], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4323 чалавекі[4].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads