Азяцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азя́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Азяты.

Хуткія факты Азяцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы перададзены ў склад Чарнянскага сельсавета Дзівінскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Чыжэўшчынскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад Рагозненскага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1247 чалавек[5], з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 2,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1098 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads