Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (польск.: Akademia Wychowania Fizycznego Józefa Piłsudskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і спецыялізацыяй у сферы фізкультуры і спорту.
Remove ads
Гісторыя
У 1927 годзе на першым пасяджэнні Навуковага савета па фізкультуры пад старшынствам маршала Юзафа Пілсудскага дырэктар Цэнтральнай ваеннай школы гімнастыкі і спорту ў Познані прапанаваў стварыць прафесійную школу, якая павінна была б навучаць настаўнікаў фізкультуры для патрэб школ і вайскоўцаў. Быў створаны камітэт па арганзацыі навучальнай установы, названай Цэнтральным інстытутам фізічнага выхавання, які дзейнічаў да 1939 года. Аднаўленне яго пасля вайны было вельмі хуткім. Заняткі для 108 студэнтаў пачаліся 2 снежня 1946 года. Дэкрэт Савета Міністраў ПНР ад 27 ліпеня 1949 года ператварыў школу ў цывільную вучэльню пад назвай Акадэмія фізічнага выхавання імя генерала Караля Свярчэўскага. На чале яе стаў рэктар. У тым жа годзе па ініцыятыве студэнтаў і супрацоўнікаў быў створаны ўніверсітэцкі спартыўны клуб AZS-AWF Warszawa, які існуе да цяперашняга часу. У 1953 годзе на падставе Закона аб вышэйшай адукацыі ад 15 снежня 1951 года былі створаны кафедры і навуковыя цэнтры. У 1952 годзе пачалі функцыянаваць завочныя курсы.
Remove ads
Структура
- Факультэт фізічнага выхавання
- Факультэт рэабілітацыі
- Факультэт фізічнага выхавання і здароўя ў Бялай Падляскай
Напрамкі падрыхтоўкі
- Фізічнае выхаванне
- Спорт
- Фізіятэрапія
- Лячэбная фізкультура
- Медсястрынства
- Турызм і рэкрэацыя
- Касметалогія
- Персанальнае трэнерства
- Фізічнае выхаванне ў службах грамадскай бяспекі і абароны
Зноскі
- https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/eea34b38-b88c-44b7-acb1-5c9a8a9f7d66 Праверана 17 верасня 2022.
- GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads