Акервіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акервіль (руск.: Оккерви́ль) — рака на ўсходзе Санкт-Пецярбурга, левы прыток ракі Охты, упадае ў яе за 1,8 км вышэй вусця. Не суднаходная, рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Выцякае з балот на паўднёвы захад ад Колтушскіх вышынь. Працякае па Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці, Неўскаму і Чырвонагвардзейскаму раёнах Санкт-Пецярбурга. Даўжыня — 18 км, шырыня — 1,5—25 м, глыбіня ад 0,25 да 0,8 м.
У вытоках носіць назву рака Чорная і мае прыток Хумалаеў ручай.
Сістэма воднага аб’екта: Охта → Нява → Балтыйскае мора.
Remove ads
Літаратура
- О́ккервиль // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 447. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads