Акра

горад, сталіца Ганы From Wikipedia, the free encyclopedia

Акраmap
Remove ads

А́кра (па-англійску: Accra) — сталіца з 1957[4] года і самы вялікі горад Ганы, размешчаны на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — мурашы. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15 % насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцця на кантыненце.

Remove ads

Гісторыя

Горад заснаваны ў XVI стагоддзі. Да канца XIX стагоддзя з’яўляўся цэнтрам бойкага гандлю рабамі, золатам і пальмавым алеем. У 1876—1957 гг. Акра была рэзідэнцыяй каланіяльных улад Залатога Берага[4].

Геаграфія

Акра знаходзіцца на поўдні Ганы, займае частку раўніны, пакрытай саваннай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпература паветра вагаецца ад +23 °C да +32 °C. На клімат уплываюць Атлантычны акіян і буйная рака Вольта.

Эканоміка і культура

Горад з’яўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, і ўніверсітэт Ганы, Акадэмія мастацтваў, заснаваны ў 1957 годзе Нацыянальны музей[4].

У горадзе захаваліся галандскі, дацкі (Крысціянсберг) і англійскі фарты[4].

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads