Акцяброўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акцябро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акцяброва.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бычанскі (Старабычанскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Быч (Старая Быч). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 30 ліпеня 1964 года вёскі Старая Быч і Новая Быч аб’яднаны ў адну — Акцяброва[1]. 28 снежня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Акцяброўскі[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна, з 25 сакавіка 1965 года — у складзе Рагачоўскага раёна[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Акцяброва, Косель, Косельскі Прудок, Курганне і пасёлак Забалацкае.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 452 чалавекі[5], з іх 99,6 % — беларусы[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads