Акцябрская (Віцебскі раён)
аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акця́брская[1] (трансліт.: Akciabrskaja, руск.: Октябрьская), часам Акцябрскі — аграгарадок[2], да 2010 года — вёска, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Забалоцінка, на аўтамабільнай дарозе Р87 (Віцебск — Орша).
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1968—1974 гадах як эксперыментальны пасёлак Цэнтра́льны (Цантра́льны)[3]. Потым вядомы як вёска Цэнтральная. 1 сакавіка 1974 года перайменавана ў вёску Акцябрская[4]. Пасля ўзвядзення адміністрацыйнага будынка і пераводу з вёскі Сакольнікі дырэкцыі саўгаса і з вёскі Шапуры выканкама Акцябрскага сельсавета, з 1975 года — цэнтр сельсавета. З 1970 года забудова праводзілася па праекту інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (архітэктары А. Бельскі і М. Іваноў, распрацоўка праекта і забудова адзначаны прэміяй Савета Міністраў СССР у 1976 годзе і двума дыпломамі ВДНГ СССР)[5].
У 1975 годзе адкрыта Віцебская занальная дарожна-кліматычная станцыя, пазней дарожна-доследная.
Remove ads
Насельніцтва
На 1 ліпеня 2003 г. 822 двары, 2185 жыхароў.
Эканоміка і грамадства
У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Сялюты». Дзейнічае ліцэй № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці, механізаваны двор, лясніцтва, сярэдняя школа (пры школе дзейнічае Музей баявой і працоўнай славы), Дом культуры, АТС, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, участковая бальніца, сталовая, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, дзіцячая школа мастацтваў, 4 магазіны.
У 1978 годзе за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі каля аўтамагістралі Віцебск — Орша на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік-зорка.
Культура
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 401).
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 119-VIII Аб перайменаванні вёскі Цэнтральная Кастрычніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ад 1 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 7 (1417).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads