Алаколь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алакольmap
Remove ads

Алаколь (каз.: Алакөл) — горка-салёнае бяссцёкавае возера Казахстана, знаходзіцца на Балхаш-Алакольскай нізіне, на мяжы Алмацінскай і Усходне-Казахстанскай абласцей, ва ўсходняй частцы Балхаш-Алакольскай катлавіны ў паўднёва-ўсходнім Казахстане. На паўднёвы ўсход ад возера размяшчаецца перавал Джунгарскія вароты.

Хуткія факты Алаколь, Морфаметрыя ...

На заходнім беразе возера знаходзіцца курортны пасёлак Кактума, прыкладна ў 80 кіламетрах ад казахстанска-кітайскай мяжы, на ўсходнім — пасёлак Кабанбай (ранейшая назва Жарбулак) з турыстычнай інфраструктурай. Прыкладна ў 15 км на ўсход ад пасёлка Кабанбай размешчаны бальнеялагічны курорт Барлык-Арасан.

Плошча возера каля 2200 км², глыбіня да 45 м. Гадавыя ваганні ўзроўню складаюць 1,2 м. Ледастаў працягваецца са студзеня па красавік. Купальны сезон доўжыцца каля 3,5 месяцаў (з чэрвеня да сярэдзіны верасня). Вада мае хларыдна-натрыевы склад.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads