Аланы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аланы
Remove ads


Ала́ны (стар.-грэч.: Ἀλανοί, лац.: Alani, Halani) — качавыя іранамоўныя плямёны скіфа-сармацкага паходжання, у пісьмовых крыніцах згадваюцца з I стагоддзя н.э. — часу іх з'яўлення ў Прыазоўі і Перадкаўказзі.

Thumb
Аланы ў нізоўях Дона (карта III стагоддзя)

Частка аланаў з канца IV стагоддзя прыняла ўдзел у Вялікім перасяленні народаў, у той час як астатнія перайшлі да аселасці на тэрыторыях, якія прылягаюць да перадгор'яў Каўказа. Племянны саюз аланаў стаў асновай аб'яднання аланскіх і мясцовых каўказскіх плямёнаў, вядомага пад назвай Аланія, і ўтварэння ў цэнтральным Перадкаўказзі раннефеадальнай дзяржавы, якая праіснавала да татара-мангольскага нашэсця.

Татара-манголы, якія разграмілі Аланію і захапілі да канца 1230-х гадоў урадлівыя раўнінныя раёны Перадкаўказзя, вымусілі ацалелых аланаў хавацца ў гарах Цэнтральнага Каўказа і ў Закаўказзі. Там яны захаваліся ў форме асецінаў, з меркаваным уплывам мясцовых плямёнаў[1][2][3][4]. Пэўную ролю аланы адыгралі ў этнагенезе і культуры і іншых народаў Паўночнага Каўказа[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Encyclopedia Iranica, «Alans», V. I. Abaev, H. W. Bailey(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2011. Праверана 13 кастрычніка 2012.
  2. Agustí Alemany, Sources on the Alans: A Critical Compilation. Brill Academic Publishers, 2000. ISBN 90-04-11442-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads