Іранскія мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іранскія мовы
Remove ads

Іра́нскія мовы — група моў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаеўрапейскай моўнай сям’і. Падзяляецца на дзве падгрупы, заходнюю і ўсходнюю, якія дзеляцца на меншыя. Агулам аб’ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.

Хуткія факты Іранская, Таксон ...
Thumb
Дрэвавідная схема класіфікацыі іранскіх моў.

Большасць носьбітаў жыве ў Іране, Афганістане, Таджыкістане.

Заўважныя меншасці карыстаюцца імі ў Турцыі, Ірака, Сірыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Узбекістане (носьбіты таджыкскай мовы ў такіх гарадах як Самарканд і Бухара) і Пакістане (белудская мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расіі (Паўночная Асеція — асецінская мова, поўдзень Дагестана — тацкая мова і іранскія дыялекты горскіх яўрэяў), Грузіі (асецінская мова Паўднёвай Асеціі), Арменіі (курдская), Азербайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads