Алар Котлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алар Котлі (англ.: Alar Kotli; 4 жніўня [17 жніўня] 1904, Вяйке-Маар'я — 4 кастрычніка 1963, Талін) — эстонскі архітэктар, мэблевы дызайнер.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся сям’і наглядчыка царквы Юхана Котлі.
У 1915—1922 гадах наведваў гімназію ў Ракверэ, у 1922—1923 гадах вучыўся скульптуры ў школе мастацтваў «Плас» у Тарту і матэматыцы ў Тартускім універсітэце. З 1923 па 1927 год вывучаў архітэктуру ў Вышэйшым тэхнічным вучылішчы Данцыга, дзе ён да 1928 года быў асістэнтам.
З 1930 па 1937 год Алар Котлі працаваў у розных эстонскіх міністэрствах, перш чым атрымаў пасаду намесніка дырэктара ў дзяржаўнай будаўнічай фірме «Ehitaja» (з эст. «Будаўнік»).
Па праекце Алара Котлі ў 1938 годзе была ўзведзена рэзідэнцыя Прэзідэнта Эстоніі. У савецкі час у гэтым будынку размяшчаўся Прэзідыўм Вярхоўнай Рады Эстонскай ССР.
З 1941 па 1945 год Котлі быў кіраўніком аддзела ў будаўнічым упраўленні. Пасля Другой сусветнай вайны з 1944 па 1958 год працаваў у Дзяржаўным праектным інстытуце «Эстонпраект», з 1955 года — на пасадзе галоўнага архітэктара.
У 1945 годзе быў адным з заснавальнікаў Саюза архітэктараў Эстонскай ССР, старшынёй якога заставаўся да 1950 года, з 1955 па 1963 год быў віцэ-старшынём Саюза. З 1961 па 1963 год Котлі загадваў кафедрай архітэктуры ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Эстонскай ССР. У 1947 годзе яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Эстонскай ССР.
Памёр 4 кастрычніка 1963 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads