Алашскае плато

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алашскае платоmap
Remove ads

Ала́шскае плато́[1] (руск.: Алашское плато, тув.: Алашское нагорье) — плато на поўдні Сібіры, у горнай сістэме Заходні Саян, у Рэспубліцы Тува (Расія).

Хуткія факты Алашскае плато, Размяшчэнне ...

Вышыні да 3129 м (гара Бай-Тайга)[1][2][3]. Пераважаюць вышыні 1500—2000 м[4]. Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў. Расчлянёна рачнымі далінамі са скалістымі стромкімі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы. Маюцца асобныя гальцовыя горныя вяршыні. На схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.

Непадалёк ад паўднёвай ускраіны на плато знаходзіцца возера Сут-Холь. Рэкі: Алаш, Ак-Суг, Хандэлен з прытокамі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads