Алаіз Лянкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алаіз Лянкевіч (польск.: Alojzy Lenkiewicz), лац.: Aloysius Lenkiewicz; 18 верасня 1771, Беларусь — 20 красавіка 1806, Полацк) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1786 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1786–1788) вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1789–1791). Выкладаў у Мсціслаўскім (ад інфімы да рыторыкі; 1791–1795) і Магілёўскім (рыторыка і паэтыка; 1795–1796) езуіцкіх калегіумах. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1796–1800) і ў Полацку быў высвечаны на ксяндза (1800). Аперарыюш у езуіцкай рэзідэнцыі ў Пушы (1800–1802)[1].
Апошнія гады жыцця працаваў у Полацкай друкарні: спачатку як друкар (1802–1805), а потым і як яе прэфект (1805-1806)[2][3].
Remove ads
Зноскі
- Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads