Ала Барысаўна Пугачова
савецкая і расійская эстрадная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Барысаўна Пугачова (15 красавіка 1949, Масква, СССР) — савецкая і расійская эстрадная спявачка , прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1980), Народная артыстка РСФСР (1985), Народная артыстка СССР (1991), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 красавіка 1949 г ў Маскве.
Прадзед з прабабуляй Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей пражывалі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (Узгорск). Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск). У дзеда Пугачовай па бацькоўскай лініі (Міхаіл, выхадзец з Магілёўскай губерні) была родная сястра Настасся, дачка якой (стрыечная пляменніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна Валуева (72 гады на 2009 год, на 2009 год пражывала ў вёсцы Нядашава). У перыяд калектывізацыі Міхаіл з’яжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца Барыс (бацька Пугачовай).
Яе бацька, франтавік, быў дырэктарам па збыце на абутковай фабрыцы, сядзеў у турме за «гаспадарчыя злоўжыванні» ў 1960-я. Маці, Зінаіда Архіпаўна Адэгава, працавала на заводзе ў аддзеле кадраў. Абое памерлі ад інфарктаў. Бацька іграў у народным тэатры, маці ў час вайны ездзіла па франтах з агітбрыгадай. У Алы Пугачовай быў яшчэ брат Яўген, вайсковец, але яго таксама не стала праз праблемы з сэрцам.
Ала Пугачова займалася з пяці гадоў, спявала ў аркестры Алега Лундстрэма, з агітбрыгадамі радыёстанцый выступала перад палярнікамі і геолагамі на Крайняй Поўначы. На фестывалі «Залаты Арфей» у Балгарыі (1975) праславілася з песняй «Арлекіна».
Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі кажа:
![]() |
Пугачова была адной з рэдкіх індывідуальнасцей на тагачаснай савецкай сцэне. |
![]() |
Былыя мужы Алы Пугачовай: цыркавы артыст Мікалас Орбакас (гэта яго дачка Крысціна Арбакайце), рэжысёр Аляксандр Стэфановіч, прадусар Яўген Болдзін, спявак Філіп Кіркораў. Яе цяперашні муж парадыст Максім Галкін.
Ала Пугачова — адна з найбагацейшых артыстак Расіі. Яна неаднаразова ўваходзіла ў «рэйтынг знакамітасцяў Forbes».
Remove ads
Альбомы
- 1977 — Зеркало души
- 1979 — Арлекино и другие
- 1979 — Поднимись над суетой
- 1980 — Толи ещё будет…
- 1982 — Как тревожен этот путь
- 1985 — Ах, как хочется жить
- 1986 — …Счастья в личной жизни!
- 1987 — Пришла и говорю
- 1990 — Алла
- 1991 — Рождественские встречи I
- 1992 — Рождественские встречи II
- 1995 — Не делайте мне больно, господа
- 1998 — Да!
- 2001 — Речной трамвайчик
- 2003 — Живи спокойно, страна!
- 2008 — Приглашение на закат
Remove ads
Зноскі
- Doll S. Alla Pugacheva // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Alla Pugačova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119529823 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Rate Your Music — 2000.
- fontanka.ru — 2000.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads