Блюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Блюз
Remove ads

Блюз (англ.: blues ад blue devils — меланхолія, сум) — першапачаткова — сольная лірычная песня амерыканскіх неграў, пасля — кірунак у музыцы.

Хуткія факты Блюз, Кірунак: ...

Блюз з'явіўся ў другой палове 19 ст. ў ЗША. У пачатку 20 ст. сфарміраваўся так званы класічны, або гарадскі блюз, у аснове формы якога ляжаў 12-тактавы перыяд з агульнай схемай гарманічных паслядоўнасцей: першая 4-тактавая фраза — T, другая — S, трэцяя — D і T. Такі перыяд адпавядае трохрадковай вершаванай страфе. Блюз атрымаў шырокае развіццё ў 1960-я гады 20 ст.

Першапачаткова блюз уяўляў сабой выключна «чорную» музыку, якая выконвалася неграмі для неграў. Ён выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фартэпіяна або інструментальнага ансамбля. Пасля блюз аб'яднаўся з народнай музыкай белых пасяленцаў (стыль «кантры», які, у сваю чаргу, сыходзіць каранямі ў кельцкую музыку) і іншымі стылямі, і сам падзяліўся на некалькі выразна аформленых галін.

Для мелодыкі блюза характэрна апытальна-зваротная структура і выкарыстанне блюзавага ладу. У лірычных тэкстах мноства блюзаў знайшла адлюстраванне тэма сацыяльнага і расавага прыгнёту.

Станаўленню блюза як кірунка спрыяла творчасць «чорнага» кампазітара Уільяма Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914). Выканаўцамі класічных блюзаў былі Ма Рэйні, Ч. Хілл, Б. Сміт і іншыя.

Блюз аказаў велізарны ўплыў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары 20 ст.

Remove ads

Народны блюз (folk blues)

Асноўныя прадстаўнікі

  • Лідбэллі (Leadbelly)
  • «Вялікі» Біл Брунзі (Big Bill Broonzy)
  • «Сляпы» Блэйк (Blind Blake)
  • Місісіпі Джон Хэрт (Mississippi John Hurt)
  • «Сляпы» Бой Фуллер (Blind Boy Fuller)
  • «Сонны» Джон Эстэс (Sleepy John Estes)
  • Сонні Тэры (Sonny Terry)
  • Браўні Макгі (Brownie McGhee)
  • Гюс Кеннон (Gus Cannon)
  • Сэм Колінз (Sam Collins)
  • Фрэнк Стоўкс (Frank Stokes)
  • Джым Джэксан (Jim Jackson)

Госпел блюз

  • «Сляпы» Вілі Джонсан (Blind Willie Johnson)
  • «Вялебны» Гары Дэвіс (Reverend Gary Davis)
Remove ads

Кантры-блюз (country blues)

Асноўныя прадстаўнікі

Класічны кантры-блюз

  • Генры Томас (Henry Thomas)
  • «Сляпы» Лемон Джэферсан (Blind Lemon Jefferson)
  • «Сляпы» Вілі Мактэлл (Blind Willie McTell)
  • Фуры Люіс (Furry Lewis)

Блюз Дэльты Місісіпі

  • Чарлі Паттон (Charley Patton)
  • Сон Хаус (Son House)
  • Кокомо Арнольд (Kokomo Arnold)
  • Вілі Браўн (Willie Brown)
  • Скіп Джэймс (Skip James)
  • Бука Уайт (Bukka White)
  • Роберт Джонсан (Robert Johnson)
  • Томі Маккленан (Tommy McClennan)
  • Місісіпі Фрэд Макдаўэл (Mississippi Fred McDowell)
  • Мемфіс Мінні (Memphis Minnie)
Remove ads

Гарадскі блюз (urban blues)

Асноўныя прадстаўнікі

  • Лоні Джонсан (Lonnie Johnson)
  • Лерой Карр (Leroy Carr)
  • Скрэпер Блэквел (Scrapper Blackwell)

Гл. таксама

  • Спіс блюзавых музыкантаў
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads