Ала Васільеўна Ралькевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Васільеўна Ралькевіч (нар. 24 чэрвеня 1950, в. Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік. Член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, настаўнік англійскай і французскай моў. Працавала настаўнікам англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам Пухавіцкай сярэдняй школы, дырэктарам Мар’інагорскай дзяржаўнай гімназіі.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР».[2].
Зноскі
- Ралькевич Алла Васильевна Архівавана 16 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads